Главная
 Narod.OS-SCHOOL3.ru  
۷ Главная ۷ О школе ۷ Визитка ۷ Фотоархив ۷ Библиотека ۷ Главная

 

ОФИЦИАЛЬНЫЙ САЙТ
 ГУО
"СШ №3
г. Осиповичи"

Школьная газета  Наши будни  Ресурсы
   Не бойся, что не знаешь – бойся, что не учишься



Одно окно

Администрация

Коллектив

Воспитание

Эколлогия


Профсоюзный комитет

Молодёжные организации

Герои войны

Наши достижения

Медалисты
Отличники
Лауреаты
Ученик года
Олимпиады
Спорт
Конкурсы
Музей школы

Учеба
Расписание уроков
Факультативы
Кружки
Итоги четверти


Фотоальбомы
Video-фрагменты
Интернет-ресурсы
Сайты школ города и района:

Родителям первоклассников



Законы об образовании

Школьный юмор
Поэтическая страничка
Наши достижения: музей "Спадчына"
Здравствуйте!!!
Приветствуем Вас на нашем сайте!


Жаўрыд Клаўдзія Канстанцінаўна,
кіраўнік школьнага музея «Спадчына»
Выхаванне грамадзяніна сродкамі музейнай педагогікі
(З вопыту работы школьнага этнаграфічнага музея «Спадчына»
)
Асноўныя накірункі работы школьнага музея «Спадчына»
1. Арганізацыйна-інструктыўна-метадычная дзейнасць:
· 
прыём экспанатаў;
·  вядзенне музейная дакументацыі;
·  афармленне музейнай экспазіцыі;
·  арганізацыя наведвання музея вучнямі школы і вучнямі іншых школ, бацькамі, гасцямі школы і інш.
2. Экскурсійна-прапагандысцкая дзейнасць:
·  правядзенне тэматычных экскурсій;
·  арганізацыя і правядзенне ўрокаў на базе музея;
·  правядзенне класных гадзін на базе музея;
·  падрыхтоўка і правядзення каляндарных абрадавых святаў;
·  арганізацыя тэатралізаваных прадстаўленняў і  прадстаўленняў “батлейкі”.
3. Ідэалагічная работа:
· 
правядзенне інфармацыйных гадзін на базе музея;
·  правядзенне тэматычных гадзін;
·  правядзенне разнастайных конкурсаў;
·  наведванне памятных гістарычных месцаў;
·  арганізацыя экскурсіў, паходаў па роднамым краю;
·  афармленне стэндаў «Мы знаёмімся з родным краем», тэматычных альбомаў;
·  удзел у Рэспубліканскай акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!»

     Першым экспанатам будучага музея была драўляная ступа з таўкачом, якую прынесла ў 1991 годзе выпускніца 1996 года Пацкевіч Дар’я. Гэтыя экспанаты размяшчаліся ў класным пакоі кабінета беларускай мовы і літаратуры.
      Акрамя знаёмства з традыцыямі, звычаямі і абрадамі беларусаў, удзельнікі гуртка «Спадчына» пачалі ладзіць паходы-экспедыцыі, якія былі выкліканы неабходнасцю набыцця новых матэрылаў для выступленняў. Першая такая экспедыцыя была арганізавана ў вёску Новая Дражня Асіповіцкага раёна, родную вёску кіраўніка гуртка, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Жаўрыд Клаўдзіі Канстанцінаўны. Вынікам гэтай экспедыцыі сталі новыя экспанаты: церніца, калесня, калаўроты, прасніцы, лапці-кавярзні, лапці-пахлакі, цэп малацьбітны, карац, берасцяны кораб, фрагменты ткацкага станка, маслабойка, жорны.
     Прывезеныя экспанаты вельмі зацікавілі вучняў, якія ў час наведвання кабінета беларускай мовы і літаратуры з цікавасцю знаеміліся з прадметамі народнага ўжытку. Амаль што на кожных занятках гуртка гучала прапанова знайсці і прынесці ў школу новыя рэчы з мінулага нашага краю. Так у этнаграфічным кутку з’явіліся: біклага для вады, шуфель для правейвання зерня, ільночасалкі, верацёны, вырабы з ільну: ручнікі, абрусы, посцілкі, вышываныя рэчы і іншыя.
      Экспанатаў станавілася ўсё больш і больш, і адміністрацыя школы выдзеліла ў 1993 годзе для этнаграфічнага кутка памяшканне рэкрыацыі, якую адгарадзілі ад калідора, плошчай 35,62 м2. Адну сцяну памяшкання аформілі пад інтэр’ер вясковай хаты, зрабілі макет рускай печы, паліцы, лаўкі; адгарадзілі ўмоўна хату (жылую) ад каморы і сенцаў. Так з’явіўся этнаграфічны куток
«Беларуская хатка»,які прадстаўляў быт беларускіх сялян канца XIX - пачатку XX стагоддзя.
     Шмат каштоўных прадметаў даўніны прадставілі музею і супрацоўнікі школы. Так дзякуючы Шыцікавай А.С., былой настаўніцы беларускай мовы і літаратуры, у этнаграфічным кутку з’явіліся драўляныя расчоскі, элементы нацыянальнага касцюма Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці: кофта, фартух, лапці, ручнік. Шчамялёў А.Ц., дырэктар школы, прывёз з роднай вёскі Пачапок прылады працы, якімі карысталіся жыхары Бялыніцкага раёна: колы, фрагменты санак, дугу, калаўрот, ночвы і іншыя. Мельнік І.М., настаўніца абслугоўваючай працы, прынесла вышываныя занавескі, ільняное палатно (кужэльнае і зрэбнае). Жаўрыд К.К прывезла драўляны ложак, бязмен, ліхтары, сталярныя інструменты, драўляныя вілы, дзяжу.
      Некаторыя экспанаты для музея зрабілі самі ўдзельнікі гуртка
«Спадчына». Па ўзоры, якія бачылі ў энцыклапедыі «Этнаграфія Беларусі», былі зроблены лаўкі, лучнік; калыска-зыбка, якая падвешвалася да столі.
      У кутку з’явілася некалькі беларускіх нацыянальных касцюмаў, зробленых рукамі вучняў. Пазней з набытых экспанатаў беларускага нацыянальнага касцюма была зроблена невялікая (4 касцюмы) экспазіцыя, дзе прадстаўлены традыцыйныя элементы беларускага нацыянальнага мужчынскага і жаночага адзення.

      У 2006 годзе колькасць экспанатаў асноўнага фонда этнаграфічнага кутка
«Спадчына» дасягнула 170, і ў кастрычніку 2006 года было прынята рашэнне аб стварэнні школьнага этнаграфічнага музея «Спадчына», у якім прадстаўлены вырабы ткацтва, ганчарства, сталярныя вырабы, вырабы з лазы і лыка, прадметы хатняга ўжытку, якімі карысталіся нашы продкі.
     Сёння музей мае наступныя экспазіцыі:
«Самаробныя прылады працы», «Прадметы хатняга ўжытку», «Саматканыя вырабы», «Традыцыі мінулага ў сучасным дэкаратыўна-прыкладным мастацтве». Нацыянальныя касцюмы, зробленыя рукамі вучняў
     Пры музеі ёсць кабінет, у якім захоўваецца дакументацыя, распрацоўкі мерапрыемстваў, цікавы матэрыял па гісторыі роднага краю, стэнды «Гэта цікава ведаць», «Мы знаёмімся з родным краем».
     У музеі выбраны і дзейнічае савет музея і экскурсаводы, якія праводзяць аглядныя і тэматычныя экскурсіі, выпускаюцца насценныя газеты, прысвечаныя народным святам, традыцыям і абрадам роднага краю.
Фонды музея камплектуюцца дзякуючы экспедыцыям, прапагандысцкай рабоце сярод навучэнцаў і іх бацькоў, супрацоўнікаў школы.

Экспанаты        
Правядзенне тэматычных гадзін